Усе навіны

Трэнер ЖФК «Мінск» Пышнік: «Трэба ўмацоўваць пэўныя пазіцыі – разглядаем гэта ў плане ўдзелу ў Лізе чэмпіёнаў»

19 сакавіка, 22:42

Галоўны трэнер жаночай каманды «Мінска» Андрэй Пышнік расказаў аб трансферах.

– Ці чакаць нам яшчэ папаўнення ў «Мінску» напярэдадні сезона, альбо па яго ходзе?

– Я спадзяюся. У нас ёсць кансэнсус з кіраўніцтвам: нармальна, што мы выйгралі Суперкубак, але каб было выдатна – трэба ўмацоўваць пэўныя пазіцыі. Мы разглядаем гэта ў плане ўдзелу ў Лізе чэмпіёнаў, таму што ўзровень там крыху іншы і легіянеры павінны быць моцныя, дапамагаць развівацца нашым футбалістам, – сказаў Пышнік.