Усе навіны

Рабінья прыгавораны да 9 гадоў турэмнага зняволення за ўдзел у групавым згвалтаванні

21 сакавіка, 10:50

Былы форвард зборнай Бразіліі Рабінья быў прызнаны вінаватым ва ўдзеле ў групавым згвалтаванні ў начным клубе Мілана ў 2013 годзе.

40-гадовы бразілец прыгавораны да 9 гадоў турэмнага зняволення, якое ён правядзе ў Бразіліі.

Нагадаем, раней італьянскі суд вынес прысуд Рабінья, аднак той вярнуўся ў Бразілію, якая забараняе экстрадыцыю сваіх грамадзян. У лютым 2022 года Італія выдала міжнародны ордэр на арышт бразільца.

Сам Рабінья сказаў, што яго засудзілі, бо ён не белы італьянец.

За сваю кар'еру Рабінья паспеў пагуляць за «Сантус», «Манчэстэр Сіці», «Рэал», «Мілан» і г.д. З'яўляецца двухразовым чэмпіёнам Іспаніі і Бразіліі, пераможцам чэмпіянату Італіі, Турцыі, Суперкубка Іспаніі, двойчы выйграваў Кубак канфедэрацый разам са зборнай.

Раней іншы экс-гулец зборнай Дані Алвес, з якім Рабінья згуляў 43 матчы разам, быў прыгавораны да 4.5 гадоў турэмнага зняволення за згвалтаванне.