Усе навіны

Рабіньё пра абвінавачвання ў згвалтаванні: «Мяне асудзілі, таму што я не белы італьянец»

18 сакавіка, 16:44

Эксфарвард зборнай Бразіліі Рабіньё за некалькі дзён да суда над ім у Бразіліі парушыў маўчанне і выказаўся пра тэрмін за згвалтаванне ў Італіі.

«Калі б абвінавачанні былі высунутыя супраць белага італьянца, усё было б па-іншаму. Улічваючы колькасць доказаў, якія ў мяне ёсць, я не быў бы асуджаны», – цытуе Рабінью Calciomercato са спасылкай на Record TV.

У сераду, 20 сакавіка, Вярхоўны суд Бразіліі вырашыць, ці будзе Рабіньё адбываць 9-гадовы тэрмін асуджэння ў Італіі ці застанецца на радзіме.

Нагадаем, у лютым 2022 года Італія выдала міжнародны ордэр на арышт бразільца, які абвінавачваецца ў групавым згвалтаванні. Падзея адбылася яшчэ ў 2013-м, а суд працягваўся з 2017-га.