Усе навіны

Альберт Рыбак: «Нафтану» трэба рэалізаваць моманты з выхадамі адзін у адзін»

12 траўня, 23:48

Галоўны трэнер «Нафтана» Альберт Рыбак распавёў, пра што размаўляў з галоўным арбітрам пасля матчу.

– На апошніх секундах арбітр не даў магчымасць увесці вашай камандзе аўт. Пазней вы з ім размаўлялі. Калі не сакрэт, пра што?

– Проста мне падалося, што быў яшчэ час. Арбітр сказаў, што час скончыўся. Толькі ў гэтым было пытанне. Я толькі гэта спытаў. У мяне былі прэтэнзіі, звязаныя з часам. У цэлым тут не ў арбітры справа, а ў нас. Нам трэба рэалізаваць моманты, якія звязаны з выхадамі адзін у адзін. Галоўная прычына таго, што мы не змаглі захаваць нічыю або вырваць перамогу ў добрай каманды. Тут трэба прызнаць, што супернік годны і гуляе ў сябе дома. Нам трэба прыкласці максімум намаганняў, каб перамагаць, – сказаў Рыбак.