Усе навіны

Ілля Кухарчык: «Нёман» цудоўна разумеў, як «Іслач» дзейнічае, – на натуральным полі мы выйшлі і паказалі сваю гульню»

26 траўня, 14:50

Паўабаронца «Нёмана» Ілля Кухарчык расказаў, як каманда перамагла ў матчы фіналу Кубка Беларусі супраць «Іслачы» (2:0).

– Шмат станоўчых эмоцый. Рады, што выйгралі трафей! І «Нёман» даўно іх не браў, а для мяне гэта ўвогуле ўпершыню! Усім дзякуй за падтрымку і віншаванні!

– Ці было такое, што ў апошнія тыдні трымалі ў галаве маючы адбыцца фінал Кубка?

– Не сказаў бы. Мы рыхтаваліся да кожнага матчу, ішлі ад гульні да гульні. Але са «Слуцкам», магчыма, недзе ненастроіліся, таму выйшла дрэнна. Але гэта нічога. Выправімся!

– Павел Савіцкі казаў, што вы цалкам разабралі манеру гульні «Іслачы»…

– Так. Мы цудоўна разумелі, як яны дзейнічаюць. Матч у чэмпіянаце праходзіў на штучным пакрыцці, там іншы адскок. А на натуральным полі мы выйшлі і паказалі сваю гульню.

– Атака сёння стварыла мала, але рэалізавала свае моманты…

– Сваё забілі, нічога не прапусцілі – усё выдатна!

– Некалькі слоў пра заўзятараў?

– Дзякуй усім, хто прыехаў. Гэтая перамога для іх таксама!

– Каму аддалі свой медаль?

– Жонцы, – падзяліўся Кухарчык.