Усе навіны

Цібо Куртуа: «Я ўжо змог згуляць двойчы, я шчаслівы – гэта яшчэ адна перамога для мяне ў гэтым сезоне»

12 траўня, 22:14

Галкіпер «Рэала» Цібо Куртуа падзякаваў заўзятарам мадрыдскага клуба за падтрымку ў гэтым сезоне, калі бельгіец быў траўміраваны, падчас чэмпіёнскага парада каманды.

«Гэта быў зусім іншы сезон, але я адчуваў мадрыдцаў вельмі блізка, кожны дзень у сацыяльных сетках і на «Бернабеу». Я ўжо змог згуляць дзве гульні, вельмі шчаслівы, і гэта яшчэ адна перамога для мяне ў гэтым сезоне, асабісты трафей.

Добрая абарона, камбекі ў некаторых гульнях, галы Джуда і Вінісіуса. Каманда была вельмі добрай, яны прапусцілі вельмі мала галоў, таму мы там, дзе мы ёсьць.

Мы ўжо дайшлі да фіналу (Лігі чэмпіёнаў – заўв.), і мы павінны завяршыць гэта. Спадзяюся, мы будзем тут 2 чэрвеня», – сказаў Куртуа для Real Madrid TV.

У жніўні 2023 года Тыба Куртуа атрымаў траўму і прапусціў 9 месяцаў. Упершыню пасля аднаўлення бельгіец згуляў 4 мая ў матчы супраць Кадыса. Статыстыка іграка тут.

«Рэал» у 35 матчах Ла Лігі ў гэтым сезоне 19 разоў не прапускаў і паўтарыў клубны рэкорд. Больш за ўсё сухіх гульняў правёў Андрэй Лунін – 10, на рахунку Куртуа – 2 матчы.

1 чэрвеня адбудзецца фінал Лігі чэмпіёнаў, у якім «Рэал» згуляе супраць дортмундскай «Барусіі», пачатак у 22.00.