Усе навіны

Паўабаронца «Славіі» Полаз: «Гульня дома для мяне – гэта суцэльнае задавальненне»

26 траўня, 23:12

Паўабаронца мазырскай «Славіі» Уладзіслаў Полаз падвёў вынікі матчу з мінскім «Дынама» (1:1).

– Гульня скончылася з лікам 1:1. Ці можна назваць гэты матч удалым для каманды? І якія былі наогул чаканні перад гульнёй з «Дынама»?

– Мы кожную гульню настройваемся толькі на станоўчы вынік, на перамогу, але вынік прымаем такі, які ёсць. Рыхтуемся далей. Нельга сказаць, што гэта станоўча ці адмоўна для нас. Ёсць нічыя, мы прымаем нічыю і рухаемся далей, да наступнага матчу. Далей «Смаргонь».

– Шмат заўзятараў прыйшло. Хлопцы з Мінска прыехалі са сцягамі. Як наогул гуляць на «Юнацтве»? У гэтым сезоне каманду наведваюць вельмі шмат заўзятараў з-за добрага старту. Як гэта пракаментуеш?

– Калі шчыра, гульня дома для мяне ў гэтым сезоне, ды і ў цэлым – гэта суцэльнае задавальненне на матчах. Амаль увесь час забітыя трыбуны, нават сёння Гасцявая была забітая. Таму гуляць у такую атмасферу – гэта заўсёды ў кайф, заўсёды ў задавальненне.

– Каманда ўжо чатыры матчы не выйграе. Ці можна назваць гэта нейкім ціскам, нейкім эмацыйным спадам пасля цудоўнага старту ў пачатку чэмпіянату?

– Ды не сказаў бы. Ёсць вось цяпер, на дадзены момант, такі вынік. Як я ўжо казаў, мы Яго прымаем і проста рухаемся далей ад матчу да матчу. Там ужо будзем глядзець, – сказаў Полаз.