Усе навіны

Трэнер «Нафтана» Рыбак: «Ад людзей, якія выйшлі на замену, хочацца большага»

12 траўня, 22:22

Галоўны трэнер «Нафтана» Альберт Рыбак пракаментаваў паразу сваёй каманды ў матчы з «Тарпеда-БелАЗ» (1:2).

– Складаны матч атрымаўся. І адразу і ўсё склалася: і адзначыліся забітым мячом, і павялі. Суперніку ў першым тайме не далі момантаў практычна. Правільна перабудоўваліся, рыхтаваліся. У канцоўцы адбылося непаразуменне, супернік зраўняў лік.

У другім таксама вытрымлівалі структуру і даволі нядрэнна згулялі, не лічачы два стоадсоткавых моманту, якія не змаглі рэалізаваць. Але ў футболе так бывае: не забіваеш – ты забіваюць табе. Тут цяжка падабраць словы. Ад людзей, якія выйшлі на замену, хочацца большага. Усе настройваліся і хацелі гэтай перамогі. Яна была побач, але мы яе выпусцілі. Паўтаруся, цяжка падабраць словы, – сказаў Рыбак.