Усе навіны

Клубам Д3 пагражаюць праблемамі з фінансамі, калі яны падтрымаюць фармат АБФФ

24 сакавіка, 16:35

Як стала вядома «Трыбуне» міністр спорту Лукашэнкі Сяргей Кавальчук пагражае клубам Д3, якія падтрымаюць праект турніру ад АБФФ, праблемамі з фінансамі. Гэтую інфармацыю пацвердзілі некалькі крыніц, звязаных з другой лігай.

Пакуль пагрозы не маюць катэгарычнага характару. «Зверху даюць зразумець, што лепш для ўласнага дабрабыту ўстаць на бок Кавальчука і падтрымаць яго». Некаторыя крыніцы, якія ведаюць сітуацыю, мяркуюць, што ў новай серыі супрацьстаяння былога ахоўніка Лукашэнкі і АБФФ перамогу атрымае менавіта «міністр», бо ў яго куды больш адміністрацыйнага рэсурсу і ўплыву.