Усе навіны

Галоўны трэнер зборнай Мальты: «Ёсць вялікі аптымізм перад матчам з Беларуссю»

26 сакавіка, 14:01

Галоўны трэнер зборнай Мальты Мікеле Маркаліні расказаў пра чаканні ад таварыскага матчу са зборнай Беларусі.

«Супраць Беларусі нам трэба паспрабаваць працягваць працэс развіцця. Беларусь – вельмі моцная каманда, якая здолела набраць некалькі ачкоў у адборачнай кампаніі на Еўра-2024. Гэта вельмі згуртаваная каманда, якая любіць гуляць у прамы футбол, і вельмі моцная фізічна. Гэта будзе вельмі складаны матч, і нам трэба быць гатовымі, як мінімум, на сто працэнтаў. Чакаю, што пасля гульні са Славеніяй (2:2), мая каманда зробіць яшчэ адзін крок наперад. Без усялякіх сумневаў, гэтая каманда значна вырасла з пункту гледжання псіхалагічнай сілы, і гэты працэс развіцця неабходна працягваць.

Я планую зрабіць у сваёй зборнай чатыры-пяць змен, але я захаваю касцяк, паколькі важна, каб у ёй была большасць гульцоў, якія звыкнуліся гуляць адзін з адным. Відавочна, што таварыскія матчы – выдатнае практыкаванне для таго, каб апрабаваць новых гульцоў, і падчас трэніровак футбалісты далі мне вельмі шмат. Таму ёсць вялікі аптымізм перад матчам з Беларуссю», – сказаў Маркаліні.