Усе навіны

Карэн Варданян: «Удача ў спорце грае вялікую ролю, і пакуль яна не на баку «Віцебска»

31 сакавіка, 20:08

Нападаючы «Віцебска» Карэн Варданян падвёў вынікі матча супраць «Славіі» (2:3) у рамках 2-га тура Вышэйшай лігі.

– Вельмі няпростая гульня атрымалася. Непрыемна, што прайгралі, ведучы пры гэтым у два мячы. Аднак мы згулялі і паказалі нядрэнны футбол.

– Калі забілі два галы за 7 хвілін, былі якія-небудзь асцярогі праз тое, што рана забілі, або можам расслабіцца?

– Не, такіх асцярог не было. Ніхто не расслабляўся, а наадварот, імкнуліся пасля двух забітых галоў забіць яшчэ, тым больш і моманты для гэтага былі.

– Давай падрабязней успомнім твой забіты гол.

– Арцём Скітаў аддаў класную перадачу, заставалася толькі перакінуць брамніка, што ў мяне і атрымалася. У выніку – досыць прыгожы гол.

– Паходу першага тайма выйгравалі 2:0, потым далі суперніку зраўняць лік. Пра што была размова ў раздзявальні?

– Размова была толькі пра перамогу ў матчы. Мы адчувалі, што гэта нашая гульня і ў нас яшчэ будуць моманты. Усе думалі толькі пра перамогу.

– Якія думкі ўзніклі ў цябе ў той момант, калі «Віцебск» прапусціў 3 гол?

– Думкі ўзніклі, што такога не бывае, але я адразу выкінуў іх з галавы. Сказаў сам сабе, што мы можам пераламаць ход сустрэчы. Як паказаў вынік, у нас не атрымалася. Хаця ў другім тайме ў нас былі нядрэнныя падыходы і моманты.

– Два матчы з няпростымі сапернікамі, дзве мінімальныя паразы. Што зможаш сказаць на гэты конт?

– Для нас старт выдаўся дрэнным у плане набору ачкоў. Сапернікі няпростыя. Лічу, што мы ў двух матчах выглядалі не тое што не горш, а ў шматлікіх аспектах гульні нават лепш супернікаў, але ўдача ў спорце гуляе вялікую ролю, і пакуль яна не на нашым баку. У нас добрая каманда, і мы абавязкова зможам устаць на пераможны лад, – сказаў Варданян.