Усе навіны

Дыега Сімеонэ: «Марата будзе больш матываваным, каб замяніць свіст з трыбун на апладысменты»

1 красавіка, 20:35

Галоўны трэнер «Атлетыка» Дыега Сімеонэ распавёў пра свіст заўзятараў у адрас форвада каманды Альвара Мараты і расізме на матчах Ла Лігі на прэс-канферэнцыі перад матчам з «Вільярэалам».

– Гэта матывацыя. Вядома, Марата будзе больш матываваным, каб змяніць свіст у яго адрас з трыбун на апладысменты і адказаць найлепшым чынам. Ён вельмі важны гулец для нас, і такія сітуацыі надаюць большае жаданне рабіць усё добра.

Футбалісты вярнуліся са сваіх зборных, дзякуй Богу, і мы з вялікім энтузіязмам працавалі з хлопцамі, якія засталіся тут, на базе, яны трэніраваліся гэтыя два тыдні. Заўтра ў нас вельмі важны матч з супернікам, які ведае, у што ён гуляе, вельмі добра рэалізуе тое, што яму прапануе трэнер.

Цяжка працягваць казаць пра расізм. Усё адно і тое ж. Гэта залежыць ад кожнага з нас, гэта не залежыць ад аднаго чалавека, залежыць ад усяго грамадзтва. Нам усім трэба ўдасканальвацца, – сказаў Сімеонэ.

Матч паміж «Атлетыка» і «Вільярэалам» адбудзецца 1 красавіка, пачатак у 22:00.

У сезоне 2023/24 Альвара Марата згуляў 40 матчаў у складзе мадрыдскай каманды, у якіх аформіў 20 галоў і аддаў 2 асіста. Статыстыка гульца тут.