Усе навіны

Хацкевіча могуць звольніць з «Заглембе»

3 красавіка, 13:43

Беларускі галоўны трэнер «Заглембе» з Сасноўца Аляксандр Хацкевіч можа быць звольнены з клуба

Як паведамляе спартовае выданне Meczyki.pl, трэнер можа быць звольнены праз 2,5 месяцы. Яго пераемнікам павінен стаць Марэк Саганоўскі, які зараз з'яўляецца трэнерам «Віслы» з Плоцка.

Нагадаем, што Хацкевіч пасля ўчорашняга матча чэмпіянату Польшчы сярод камандаў Д2 супраць «Катавіцэ» (0:4) распавёў, што не ведае, які быў план на гульню.

Паводле інфармацыі крыніцы, сваімі выказваннямі на прэс-канферэнцыі трэнер выклікаў незадаволенасць у адносінах да яго ў клубе.

Таксама была інфармацыя, што Хацкевіч быў пабіты фанатамі «Заглембе» падчас занятку на базе клуба. Пасля размовы з радыкальна настроенымі фанатамі Хацкевіч атрымаў удары па твары, а таксама нагамі. Як сцвярджае крыніца, клуб пацвердзіў факт інцыдэнту.

Адзначым, што «Заглембе» займае апошняе месца ў чэмпіянаце Польшчы сярод камандаў Д2.