Усе навіны

Кракаўская «Вісла» Чычкана з польскага Д2 выйшла ў фінал Кубка Польшчы

3 красавіка, 21:25

Кракаўская «Вісла» беларускага брамніка Антона Чычкана, якая выступае ў польскім Д2, выйшла ў фінал Кубка Польшчы.

У паўфінальным матчы каманда беларуса прайшла «Пяст» з Глівіц (2:1).

Нагадаем, што Чычкан прыйшоў у Кракаўскі клуб у зімовае трансфернае акно і пакуль не дэбютаваў за «Віслу».

Пасля 25-і тураў «Вісла» ідзе пятай у польскім Д2, што дае права згуляць у стыкавых матчах за выхад у Экстракласу.