Усе навіны

Юрый Малееў: «Зборная Кіпра беларусак не здзівіла»

5 красавіка, 20:41

Галоўны трэнер жаночай зборнай Беларусі Юрый Малееў падзяліўся меркаваннем аб матчы супраць Кіпра (3:0).

– Ці не здзівілі вас расстаноўка і стартавы склад суперніка? Выйшла Фрэда, якую мы не чакалі ўбачыць.

– Вы дарма кажаце, што мы яе не чакалі ўбачыць, хутчэй наадварот. Мы бачылі яе ў заяўцы суперніка. Каманда Кіпра нас не здзівіла, па першым тайме пытанняў не было.

Шкада, што не рэалізавалі дастатковую колькасць момантаў, маглі забіць яшчэ адзін мяч і супакоіць гульню.

У другім тайме каманда суперніка перабудавалася на тры цэнтральныя абаронцы і спрасціла гульню. Бакавы вецер спрыяў паскарэнню любой перадачы, і яны насілі небяспеку.

Трэба аддаць належнае суперніку, яны змаглі навязаць вельмі агрэсіўную барацьбу. Да нашага незалічанага гола мы мелі перавагу. Не разумею, што адбылося. Трэнер суперніка кажа, што было па-за гульнёй, бакавы кажа, што была рука.

Мы пачалі прайграваць барацьбу ў сярэдзіне не паспяваць. Але мы праявілі характар, у нас былі дастаткова небяспечныя контратакі, адна з іх прывяла да нашага голу, – сказаў Малееў.