Усе навіны

Капітан «Нівы» Шчэрба: «У мінскага «Дынама» па 20 гадоў гульцам. Калі браць чэмпіянаты дублёраў, то там павінны маладзейшыя людзі гуляць»

6 красавіка, 23:42

Капітан «Нівы» Уладзімір Шчэрба пракаментаваў рашэнне АБФФ пра удзел ў першай лізе дублюючых складаў мінскага «Дынама», БАТЭ, «Тарпеда-БелАЗ» і каманды АБФФ U-17.

– Шчыра, з гэтай нагоды складана адназначна нешта сказаць. У таго ж мінскага «Дынама» па 20 гадоў гульцам. Калі браць чэмпіянаты дублёраў, то там павінны маладзейшыя людзі гуляць, а тут ужо, па сутнасці, гульцы асноўнага складу. Першая ліга для такіх дубляў – гэта крок наперад для маладых гульцоў.

– Як ацэніце ўзровень дубля «Дынама»? Усё ж чэмпіёны.

– Мы ведаем, што ў «Дынама» заўсёды была добрая школа. Маладыя, хуткія, амбіцыйныя хлопцы, якія хочуць гуляць у футбол, яшчэ не наеліся гэтым футболам. Гэта добрая, дыхтоўная каманда.

– Маладыя хлопцы з дубляў не згубяцца на фоне замацярэлых футбалістаў у першай лізе?

– Наўрад ці яны згубяцца. Мы ўсе гаворым, што яны маладыя, але ў 20 гадоў яны павінны ўжо гуляць на сур'ёзным узроўні. Павінны ўжо ісці вышэй, у асноўную, у вышэйшую лігу/першую лігу. У першай лізе, як па мне, у любым выпадку ўзровень вышэй, чым у чэмпіянаце дублюючых складаў. Для іх гэта магчымасць вырасці, – сказаў Шчэрба.