Усе навіны

Мінскае «Дынама» – чэмпіён Беларусі сярод дублёраў

22 кастрычніка, 14:29

У 25-м туры беларускага чэмпіяната дублёраў мінскае «Дынама» адолела «Мінск» (4:1). Гэтая перамога забяспечыла дынамаўцам першае месца ў табліцы.

За 5 тураў да канца чэмпіянату мінскае «Дынама» мае 64 ачкі. На другім месцы знаходзіцца БАТЭ з 47-ю ачкамі. Адрыў у 17 ачкоў немагчыма адыграць за 5 матчаў. Таму мінскае «Дынама» датэрмінова становіцца чэмпіёнам Беларусі сярод дублёраў.