Усе навіны

Чалядзінскі – на пытанне пра сыход з «Мінску»: «Проста кінуць вёслы я не магу»

21 траўня, 22:44

Галоўны трэнер «Мінска» Арцём Чалядзінскі пракаментаваў магчымасць сваёй адстаўкі.

Нагадаем, за 10 тураў ЧБ каманда не выйграла ніводнага матча і ідзе на перадапошнім, 15-м, месцы у табліцы ЧБ з трыма ачкамі.

– Памылкі цяпер як раз няма вялікага сэнсу разбіраць. Мы размаўляем пра тое, што хлопцы маладыя. Ёсць пытанні у момантах жыццёвыя. Напрыклад, чаго яны жадаюць дасягнуць далей. Больш такіх размоваў. Ім зараз цяжка, мы гэта разумеем. Гэтыя моманты могуць выбіць. Але калі казаць у цэлым, то за гэтыя дзесяць тураў нас ні разу не абгулялі ўшчэнт, без шанцаў. Нават сёння не магу сказаць, што «Іслач» нас цалкам перайграла. Роўная сустрэча, дзе больш майстравітыя футбалісты змаглі здабыць вынік.

– Ці не было думкі пра сыход з клуба?

– Калі я прыходзіў сюды і размаўляў з дырэктарам, мне адразу было пазначана, што будзе вельмі цяжка. Таму проста кінуць вёслы я не магу. Лічу, што ёсць зрухі. Хлопцы дадаюць, працуюць і могуць выйсці на больш высокі ўзровень, – сказаў Чалядзінскі.