Все новости

Арцём Чалядзінскі: «Мінск» ідзе ў лідарах па колькасці індывідуальных галявых памылак – ужо можна кніжку пісаць»

21 траўня, 21:45

Галоўны трэнер «Мінска» Арцём Чалядзінскі не пракаментаваў матч з «Іслаччу» (0:3) у 10-м матчы ЧБ.

«Каментаваць цяжка. Асабліва калі так рана атрымліваеш пенальці ў свае вароты. Калі браць паядынак у цэлым, то, паўтаруся, «Мінск» ідзе ў лідарах па колькасці галявых памылак. Менавіта індывідуальных. Даходзіць да таго, што я заходжу ў распранальню і пытаю: «Хто з вас яшчэ не памыляўся?». Каб далей было лягчэй. Не хапіла нам сёння сілы, часу на аднаўленне. «Іслач» была ў больш выгадным становішчы, таму што грала раней за нас. А мы былі пасля эмацыйнага матча з «Віцебскам», дзе ўсё ішло па нашым сцэнары.

Паўтаруся, не паспелі аднавіцца. Прычым найперш не фізічна, а псіхалагічна. Было заўважна, што ўжо ў другім тайме падселі. Плюс «Іслач» мела магчымасць правесці невялікую ратацыю. Сёння гулялі ў тым ліку і тыя, хто раней рэдка з'яўляўся на поле.

У першым тайме ў нас не атрымлівалася сустракаць іх крайніх цэнтральных абаронцаў, таму было шмат перадач, якія не хацелі бачыць. У другім тайме мы перастроіліся. Але, нажаль, другі гол унёс свае карэктывы. Мы паспрабавалі ізноў унесці змены, пачалі аказваць ціск і нават ствараць моманты. Маглі нават зачапіць нічыю. Але зноў умяшаліся памылкі. Трэці гол – асобная гісторыя. Ужо можна кніжку пісаць «Мільён памылак». Але што спадабалася, хлопцы цярпелі. Цярпелі і беглі», – сказаў Чалядзінскі.