Усе навіны

Замяніць Пачэціна ў «Чэлсі» могуць Мічэл, Хенес, Макена ці Марэска

21 траўня, 22:24

Кіраўніцтва «Чэлсі» пасля спынення супрацоўніцтва з Маўрысіа Пачэціна неадкладна прыступіць да пошуку маладога і прагрэсіўнага трэнера, паведамляе The Telegraph.

На пасаду, якая вызвалілася, верагодна, будуць разглядацца кандыдатуры Себасцьяна Хенеса са «Штутгарта», Мічала Санчэса з «Жыроны», Кірана Макены з «Іпсвіча» і Энцо Марэскі з «Лестэру».

На чале з Хенесам «Штутгарт» заваяваў срэбра Бундэслігі, «Жырона» Мічэла ўзяла бронзу Ла Лігі, а «Лестэр» і «Іпсвіч» пад кіраўніцтвам Марэскі і Макены адпаведна занялі першае і другое месцы ў Чэмпіёншыпе і падняліся ў АПЛ.