Усе навіны

Пачэціна пакінуў «Чэлсі»

21 траўня, 22:15

Галоўны трэнер «Чэлсі» Маўрысіа Пачэціна пакінуў клуб.

Яго асістэнты Хесус Перэс, Мігель д'Агасціна, Тоні Хіменэс і Себасцьяна Пачэціна таксама сышлі.

Паводле інфармацыі The Telegraph, рашэнне было прынята па ўзаемнай згодзе бакоў пасля двухдзённай сустрэчы коуча са спартыўнымі дырэктарамі Полам Уінстэнлі і Лоўрэнсам Сцюартам, а таксама саўладальнікам клуба Бехдадам Эгбалі. Раней ён сустракаўся з іншым саўладальнікам – Тодам Боэлі.

Бакі спынілі супрацоўніцтва без канфліктаў, па-сяброўску.

Кіраўніцтва лонданскага клуба неадкладна пачне пошук маладога і прагрэсіўнага трэнера.

Верагодныя кандыдаты на пасаду новага трэнера «Чэлсі»: Себасцьян Хенес са «Штутгарта», Мічэл Санчэс з «Жыроны», Кіран Макена з «Іпсвіча» і Энцо Мареска з «Лестэру».

52-гадовы аргенцінец узначаліў лонданцаў летам 2023 года, падпісаўшы двухгадовы кантракт. За датэрміновы разрыў здзелкі ён павінен атрымаць значную кампенсацыю.

У 51 матчах на чале з Пачэціна «Чэлсі» атрымаў 27 перамог, 10 разоў згуляў унічыю і пацярпеў 14 паражэнняў. Агульны рахунак – 107:76.

«Чэлсі» фінішуе шосты ў турнірнай табліцы АПЛ і згуляе ў кваліфікацыі Лігі канферэнцый. Таксама Пачэціна вывеў клуб у фінал Кубка англійскай лігі і паўфінал Кубка Англіі.

Адзначаецца, што Маўрысіа сышоў з высока паднятай галавой і цэлай рэпутацыяй. Але на думку ключавых фігур на «Стэмфард Брыдж», сезон «Чэлсі» ў цэлым не апраўдаў перадсезонных чаканняў і падняў такую ​​праблему, як частыя траўмы гульцоў.