Все новости

«Севілля» прапанавала Сары ўзначаліць клуб. Ён пагадзіцца, калі яму гарантуюць трансферы

21 траўня, 22:39

Журналіст Максіма дэ ла Круз Рамірэс паведаміў, што «Севілля» прапанавала Маўрыцыа Сары 3-гадовы кантракт.

65-гадовы італьянец гатовы прыняць прапановы толькі ў выпадку, калі яму гарантуюць падпісаць гульцоў, якіх ён выбера.

Таксама коуч хоча, каб з імі прыйшлі і 6 яго асістэнтаў.

Апошнім месцам працы Сары быў «Лацыё», які ён пакінуў у сакавіку. Таксама ён трэніраваў «Ювентус», «Напалі» і шэраг іншых каманд.

Раней паведамлялася, што Кіке Флорэс пакіне пасаду галоўнага трэнера «Севіллі» пасля заканчэння сезона.

«Севілля» за тур да завяршэння сезона ў Іспаніі ідзе 13-й у турнірнай табліцы.