Усе навіны

Арцём Чалядзінскі: «Мінск» не можа запрасіць футбалістаў, якіх бярэ «Іслач», – умовы ў 3-4 разы горшыя»

21 траўня, 21:56

Галоўны трэнер «Мінска» Арцём Чалядзінскі расказаў пра умовы у камандзе.

– Ці ёсць дакладнае разуменне, куды рухацца далей?

– Канешне. Але мы павінны разумець, ці зможам рэалізаваць задуманае. Не ўсё так проста. Мы не можам запрасіць тых футбалістаў, якіх бярэ «Іслач», бо нашы ўмовы ў 3-4 разы горшыя. Мы нікуды ад гэтага не падзенемся. Калі будзе магчымасць, то ўзмоцнімся. Але цудоўна разумеем, што гэта вельмі цяжка, – сказаў Чалядзінскі.