Усе навіны
Вiдэа

Сігневіч забіў дэбютны мяч у чэмпіянаце Казахстана

7 красавіка, 14:23

7 красавіка ў матчы 4-га тура чэмпіянату Казахастана «Актабэ» згуляў унічыю з «Атырау» (1:1) беларускага спецыяліста Віталя Жукоўскага. У складзе «Атырау» беларускі форвард Мікалай Сігневіч на 69-й хвіліне забіў дэбютны мяч у чэмпіянаце Казахстана. Ён выйшаў на поле на 46-й хвіліне.

Увесь матч адыгралі яго аднаклубнікі Ягор Хаткевіч, Ігар Стасевіч, Мікіта Сцяпанаў. У сапернікаў Дзмітрый Бяссмертны правёў на полі ўсю сустрэчу.

«Атырау» займае 10-е месца. «Актабэ» на 3-м.