Усе навіны

Асіст Шчарбакоўскага дапамог «Энэргі» выйсці ў лідары Д4 Германіі

13 красавіка, 12:51

23-гадовы ўраджэнец Магілёва Жан Шчарбакоўскі дапамог «Энэргі» выйсці ў лідары Д4 Германіі.

Паўабаронца аформіў галявы пас у матчы супраць «Грэйфсвальда» (2:1).

Цяпер у Шчарбакоўскага 1 + 1 у 12 матчах за «Энэргі».

Такім чынам «Энэргі» за пяць матчаў да канца чэмпіянату займае першае месца, якое дае права павышэння ў класе.