Усе навіны

Экс-футбаліста «Энергетыка-БДУ» Хусанава намінавалі на прэмію «Golden Boy»

13 красавіка, 19:58

Прадстаўлены спіс 100 прэтэндэнтаў на ўзнагароду Golden Boy 2024 года, якая ўручаецца найлепшаму футбалісту Еўропы да 21 года.

У спісе прэтэндэнтаў на 73 пазіцыі апынуўся экс-футбаліст «Энергетыка-БДУ» і абаронца «Ланса» Абдукадзір Хусанаў.

Статыстыка гульца тут.

Узбекскі футбаліст набраў 61,4 бала пры фарміраванні індэкса Golden Boy Football Benchmark, які грунтуецца на рэзультатыўнасці гульцоў у перыяд з 3 кастрычніка 2023 па 27 сакавіка 2024-га.

Рэйтынг будзе абнаўляцца штомесяц да ўручэння ўзнагароды, якое адбудзецца ў кастрычніку 2024 года.