Усе навіны

Васілевіч пра адмову святкаваць свой гол: «Заўсёды буду заўзець за БАТЭ, але так атрымалася, што зараз я тарпедавец»

14 красавіка, 13:26

Вінгер «Тарпеда-БелАЗ» Ілля Васілевіч падзяліўся эмоцыямі ад гульні з БАТЭ (2:0) у чацвёртым туры ЧБ.

Адзначым, што Васілевіч – аўтар другога гола на 78-й хвіліне.

– Самае галоўнае, што здабылі перамогу, узялі тры ачкі. Гэта ўсё ж дэрбі, заўсёды складаныя матчы, невялікія лікі.

– Пры выхадзе на замену якія словы казаў Дзмітрый Васільевіч [Молаш]?

– Прасіць [мяч] наперад, абвастраць. Лезці ў атаку, не баяцца страціць мяч. Паспрабаваць забіць.

– Раскажы пра твой галявы эпізод. Як усё было?

– Шчыра кажучы, не памятаю, як мяч адскочыў да Ковы [Антону Кавалёву], але як толькі ўбачыў, што лінія абароны БАТЭ зайшла за цэнтр поля, разумеў, што наперадзе вельмі шмат прасторы, і проста пабег з глыбіні. Антон ідэальна аддаў, заставалася толькі рэалізаваць момант.

– Пры ўзяцці варот ты дэманстратыўна не святкаваў гол. Даніну павагі БАТЭ?

– Канешне. Я шмат часу правёў у гэтым клубе. Усё роўна ён застанецца ў маім сэрцы. Заўсёды за іх буду хварэць, але так атрымалася, што зараз я тарпедавец.

– Якія далейшыя планы?

– Ідзем ад гульні да гульні. У нас вялікая колькасць людзей, на кожнай пазіцыі канкурэнцыя. На трэніроўках трэба даказваць, каб у наступным матчы атрымаць гульнявы час, – заключыў Васілевіч.