Усе навіны

Ігнат Прановіч: «Смаргонь» – каманда з характарам, нікому з імі не будзе проста – «Нафтан» прапусціў на апошняй хвіліне»

15 красавіка, 12:31

Паўабаронца «Нафтана» Ігнат Прановіч распавёў пра матч супраць «Смаргоні» (1:1) у чацвёртым туры ЧБ.

– Матч быў вельмі цяжкі ў эмацыйным і фізічным плане. Мы ведалі, што будзе цяжка. На жаль, не ўдалося ўтрымаць пераможны лік, прапусцілі на апошняй хвіліне.

– Ці адлюстроўвае рахунак на табло ход гульні?

– У нас і ў «Смаргоні» было некалькі момантаў па ходзе гульні. Як вынік - нічыйны вынік, але мы гулялі толькі на перамогу.

– Ці крыўдней ад таго, што ўпусцілі хатнюю перамогу на апошніх хвілінах гульні?

– Канешне крыўдна прапускаць на апошняй хвіліне гульні. Але гэта частка футбола, а ён непрадказальны.

– Што скажаце пра суперніка?

– «Смаргонь» – каманда з характарам, нікому з імі не будзе проста.

– Што сказаў Альберт Рыбак пасля матчу?

– Трэнер сказаў, што канцэнтрацыю трэба трымаць заўсёды, асабліва на апошніх хвілінах. Але ў цэлым за матч падзякаваў.

– У мінулым туры вы аформілі дубль у вароты дзеючага чэмпіёна. Ці важна для вас было вызначыцца сёння пры родных трыбунах?

– У першую чаргу мы настройваліся на перамогу, а калі б быў момант, то вядома пастараўся б яго рэалізаваць, – сказаў Прановіч.