Усе навіны

«Эвертан» падаў апеляцыю на зняцце двух ачкоў за парушэнне фінансавага фэйр-плэй

15 красавіка, 20:00

«Эвертан» афіцыйна падаў апеляцыю на зняцце двух ачкоў за паўторнае парушэнне правіл даходнасці і сталасці (PSR) за перыяд, які завяршаецца сезонам 2022/23.

Плануецца, што слуханне апеляцыі адбудзецца цягам некалькіх тыдняў.

Нагадаем, у лістападзе 2023 года з клуба знялі 10 ачкоў, устанавіўшы парушэнне правілы лігі па прыбытку і стабільнасці (PSR). Пасля 4 балы вярнулі. У пачатку красавіка 2024 года АПЛ зняла яшчэ 2 ачкі.

З улікам усіх санкцый «Эвертан» ідзе шаснаццатым у табліцы чэмпіянату Англіі.