Усе навіны
Photo

Мілеўскі стаў гульцом кіеўскага IGNIS з украінскай аматарскай медыялігі

18 красавіка, 17:35
1

Беларускі экс-форвард Арцём Мілеўскі абвясціў пра вяртанне ў футбол, далучыўшыся да кіеўскага IGNIS з украінскай аматарскай медыялігі.

«Я сачыў за тым, як медыяфутбол развіваецца ва Украіне. У мяне было ўжо некалькі прапаноў ад іншых клубаў, але IGNIS у гэтым плане – топ! У іх ёсць канкрэтнае бачанне і план таго, як вывесці медыяфутбол на іншы ўзровень.

Пакуль там у Львове гуляюць таварнякі, называючы гэта медыялігай, яны бяруць і ствараюць сапраўдную лігу. Такі падыход мне падабаецца, будзем разрываць!» – сказаў Мілеўскі.

Беларус ужо трэніруецца з новай камандай на працягу двух тыдняў:

«Пасля трэніроўкі балела ўсё. Я нават у [кіеўскім] «Дынама» столькі не бегаў», – дадаў Мілеўскі.