Усе навіны

Міхаіл Сівакоў: «Не гляджу чэмпіянат Беларусі, але за БАТЭ сачу. Пра сітуацыю з камандай ведаю»

21 красавіка, 20:15

Беларускі абаронца «Арэнбурга» Міхаіл Сівакоў расказаў, што працягвае сачыць за БАТЭ.

– Асабліва не гляджу чэмпіянат Беларусі, але больш-менш сачу за БАТЭ, бо гэта мой родны клуб. Не атрымліваецца глядзець матчы, але за вынікамі сачу. Так што пра сітуацыю з камандай я ведаю, – сказаў Сівакоў.