Усе навіны

Тэн Хаг: «Выхад у фінал Кубка Англіі два гады запар – гэта дасягненне»

22 красавіка, 11:12

Галоўны трэнер «Манчэстэр Юнайтэд» Эрык тэн Хаг падвёў вынікі паўфінальнага матчу Кубка Англіі супраць «Ковентры» – 3:3 у асноўны час, 4:2 па пенальці.

«Мы можам гуляць на вельмі высокім узроўні, але і можам паказваць вельмі дрэнную гульню ў адным і тым жа матчы. Гэта немагчыма растлумачыць.

Я мушу вучыць сваіх гульцоў, гэта зразумела. Мы павінны дзейнічаць лепш у такіх выпадках, некалькі разоў мы падводзілі адно аднаго. Сёння нам гэта абышлося.

У рэшце рэшт гэта дасягненне – выйсці ў фінал два гады запар. Я бачу памылкі, якія мы здзяйсняем, але гэта не сорамна», – сказаў тэн Хаг.

Нагадаем, летась «Манчэстэр Юнайтэд» прайграў суседзям з «Сіці» 1:2. У гэтым годзе ў фінале каманда тэн Гага зноў сустрэнецца з камандай Пепа Гвардыёлы.