Усе навіны

Радрыга: «Вельмі люблю «Рэал» – спадзяюся, мая будучыня назаўжды звязана з ім»

22 красавіка, 14:07

Вінгер «Рэала» Радрыга пацвердзіў, што не мае намеру пакідаць клуб.

«Вельмі люблю «Рэал» – спадзяюся, мая будучыня назаўжды звязана з ім. Анчалоці як бацька для мяне», – сказаў Радрыга.

У гэтым сезоне 23-гадовы бразілец забіў 17 мячоў і аддаў 8 галявых у 45 матчах. Статыстыка тут.

«Рэал» апярэджвае «Барселону» на 11 ачкоў за 6 тураў да завяршэння чэмпіянату Іспаніі.