Усе навіны
Вiдэа

Гол Шкурына не дапамог «Сталі» абгуляць «Варту» ў чэмпіянаце Польшчы

22 красавіка, 21:58

У матчы 29-га тура чэмпіянату Польшчы «Сталь» з Мелеца саступіла «Варце» (2:5).

У складзе «Сталі» Беларускі форвад Ілля Шкурын выйшаў у стартавым складзе. На 46+ хвіліне футбаліст вызначыўся голам, ён зрабіў лік 2:2.

Шкурын перапыніў 4-матчавую серыю без галоў.

Усяго ў сёлетнім сезоне ён правёў 28 гульняў, забіў 13 мячоў, аддаў 5 галявых перадач.

«Сталь» займае 9-е месца ў турнірнай табліцы.