Усе навіны

«Баварыя», «Барселона» і «Мілан» цікавяцца Слотам – «Феенорд» гатовы адпусціць яго за 10+ млн еўра

23 красавіка, 21:55

«Баварыя», «Барселона» і «Мілан» цікавяцца галоўным трэнерам «Феенорда» Арнэ Слотам, паведамляе Бэн Джэйкабс.

Нямецкі клуб лічыцца самым сур'ёзным і агрэсіўным прэтэндэнтам. «Феенорд» прасіў у «Тотэнхема» 20 мільёнаў еўра кампенсацыі за мэнэджара, аднак цяпер гатовы пагадзіцца на меншую суму, якая ўсё роўна будзе больш за 10 мільёнаў еўра.

Слот узначаліў «Феенаорд» улетку 2021-га, выйграў з клубам чэмпіёнства і кубак. Пакуль каманда Слота ідзе другой у Эрэдывізе.

Раней была інфармацыя, што «Ліверпуль» вядзе перамовы са Слотам аб пасадзе галоўнага трэнера.