Усе навіны

«Ліверпуль» вядзе перамовы са Слотам аб пасадзе галоўнага трэнера (Фабрыцыа Рамана)

23 красавіка, 18:25

Галоўны трэнер «Фейеноорда» Арнэ Слот можа ўзначаліць «Ліверпуль» у наступным сезоне, паведамляе Фабрыцыа Рамана.

Кіраўніцтва англійскага клуба ўжо кантактавала з 45-гадовым трэнерам адносна магчымага супрацоўніцтва. Перагаворы прайшлі паспяхова, таму запланавана яшчэ адна сустрэча.

Слот узначаліў «Феенаорд» улетку 2021-га, выйграў з клубам чэмпіёнства і кубак. Пакуль каманда Слота ідзе другой у Эрэдывізе.

Нагадаем, Юрген Клоп пакіне «Ліверпуль» пасля завяршэння сезона.