Усе навіны

Слесарчук пасля 0:0 з «Дняпром»: «Гульня праходзіла пад кантролем «Смаргоні»

1 траўня, 19:38

Галоўны трэнер «Смаргоні» Ігар Слесарчук падвёў вынікі сустрэчы з «Дняпром» (0:0) у 7-м туры ЧБ.

– Мы крыху расчараваныя. Хаця не думаў, што буду гэта казаць. Але ўсё ж настройваліся на гульню, вельмі хацелі выйграць. Гульня складалася, з майго суб'ектыўнага пункту гледжання, праходзіла ад поўным нашым кантролем. Былі моманты, прыгожыя эпізоды. Але ў канчатковым выніку – 0:0.

Улічваючы наш мінулы несамавіты матч, сёння нулявая нічыя. Вядома, я няшмат... Ды і не толькі я, і хлопцы таксама расчараваныя, што не забілі два матчы запар.

Але таксама можна знайсці станоўчыя моманты, што першы раз сыгралі на нуль. Хаця зноў жа былі памылкі і ў «Дняпра» былі магчымасці адкрыць лiк. Але ўсё ж, яшчэ раз паўтаруся, гульня складалася, была пад нашым кантролем і з нашай перавагай. Шкада, што не забілі, – сказаў Слесарчук.