Усе навіны

Раналду шосты раз згуляе на Еўра – гэта новы рэкорд

22 траўня, 12:00

Нападаючы зборнай Партугаліі Крышціяну Раналду апынуўся ў спісе гульцоў, якія рыхтуюцца да Еўра-2024.

Гэта будзе яго 6-ы ўдзел у чэмпіянаце Еўропы – гэта новы рэкорд. Раней Раналду дзяліў лідэрства з іспанцам Ікерам Касільясам, які згуляў на пяці Еўра. Першым ЧЕ для гульца «Аль-Насра» стала хатняе Еўра-2004.

Крышціяну – найлепшы бамбардзір зборных за ўсю гісторыю, забіў 128 галоў. Статыстыка 39-гадовага партугальца тут.

Партугалія на Еўра-2024 згуляе ў адной групе з Чэхіяй, Турцыяй і Грузіяй, каляндар тут.