Усе навіны

Пеп Гвардыёла: «Хачу падзяліць узнагароду найлепшаму трэнеру сезона АПЛ з Артэтай, Клопам, Эмеры і Іраолай»

22 траўня, 10:33

Галоўны трэнер «Манчэстэр Сіці» Пеп Гвардыёла пракаментаваў узнагароду найлепшаму коучу сезона АПЛ, якую ён атрымаў у пяты раз за апошнія 7 гадоў.

«Я хачу падзяліць гэтую ўзнагароду. Асабліва з Мікелем Артэтай – за неверагодную працу, якую ён выконваў да апошняй гульні, давёўшы нас да мяжы нашых магчымасцяў.

Канешне, з Юргенам Клопам – за незабыўную барацьбу на працягу многіх гадоў.

І з Унаі Эмеры, які зноў зрабіў нешта неверагоднае, вывеўшы «Астан Вілу» у Лігу чэмпіёнаў.

І з Андоні Іраолай – за тое, што ён зрабіў у сваім першым сезоне ў «Борнмуце», акрыяўшы ад цяжкага старту сезону.

Для мяне гонар быць побач з усімі імі і выйграць гэты трафей. Мы будзем як мага лепш абараняць гэтую ўзнагароду ў будучыні», – сказаў Гвардыёла.