Усе навіны

Андрэй Скарабагацька: «Калі каментатары лічаць, што «Нёман» гуляе ў 3 абаронцы, то няхай будзе так»

22 траўня, 11:26
1

Трэнер «Нёмана» Андрэй Скарабагацька падзяліўся меркаваннем аб матчы са «Слуцкам» (0:2) у 10-м туры ЧБ.

– Трэнер суперніка пасля матчу сказаў, што яны былі гатовыя да гульні «Нёмана». У іх быў план А і план Б. Скажыце, які быў план у вас на гульню і ці было ў трэнерскага штаба і гульцоў, чым здзівіць суперніка?

– Здзівіць каго?

– Суперніка.

– Яны рыхтаваліся, малайцы, я ж іх павіншаваў з перамогай.

– Яшчэ адно пытанне. Каментатары трэці матч запар па ТБ кажуць, што каманда гуляе ў схеме з трыма цэнтральнымі абаронцамі. Можаце вы голасна сказаць...

– Я не буду наогул казаць голасна. Калі вы бачыце, што мы гуляем у тры, няхай будзе так.

– Сёння дрэнна выглядаў левы фланг. Вараксу рана замянілі, у Паўлюкоўца быў брак. Не было ідэі выпусціць усё ж Панцю?

– Панця не прыехаў, калі бачылі заявачны ліст, – сказаў Скарабагацька.