Усе навіны

Вальвердэ – Кроосу: «Я ніколі не пераставаў быць дзіцем, які заўсёды табой захапляўся»

22 траўня, 10:50

Паўабаронца мадрыдскага «Рэала» Федэрыка Вальвердэ пракаментаваў рашэнне Тоні Кроаса завяршыць кар'еру пасля Еўра-2024.

«Напэўна, у дзяцінстве ў кожнага з нас быў кумір. Той, кім мы захапляліся, каго бачылі па тэлевізары і думалі: «Я хачу быць такім жа».

І калі ў нас было вялікае ўяўленне, мы маглі памарыць, што гуляем з ім у мяч. Такім хлопчыкам быў я. Гэты хлопчык здзейсніў мару і згуляў з гульцом, які заўсёды быў для яго кумірам.

Сёння з дзіўным пачуццём і камяком у горле я разумею, што тое дзіця хацела б гуляць з табой яшчэ дзесяць гадоў, як і я, Тоні. Таму што я ніколі не пераставаў быць тым дзіцём, якое заўсёды табой захаплялася», – напісаў Вальвердзе.