Усе навіны

Вячаслаў Герашчанка: «У матчы са «Смаргонню» нічыя заканамерная»

1 траўня, 19:08

Галоўны трэнер «Дняпра» Вячаслаў Герашчанка падвёў вынікі матчу са «Смаргонню» (0:0) у 7-м туры ЧБ.

– Я разумеў, што гульня будзе цяжкая, глейкая, будзе шмат барацьбы і адзінаборстваў, доўгіх перадач. Таму тут самае галоўнае, мусіць, было не саступіць у гэтых кампанентах. Ну і плюс жаданне, самааддача. Лічу, што ў гэтым плане мы правялі нядрэнны матч.

Ну, а што да трох ачкоў... Каб выйграваць – трэба забіваць галы. Былі ў нас добрыя моманты, на жаль, мы іх не рэалізавалі. Калі глядзець аб'ектыўна, то напэўна, нічыя заканамерная, – сказаў Герашчанка.