Усе навіны

У «Шахцёры» з вялікай верагоднасцю запусцяць працэдуру банкруцтва пасля сезона-2024

22 траўня, 10:02

Як стала вядома Tribuna.com, вялікая верагоднасць таго, што пасля заканчэння сезона-2024 куратар «Шахцёра», кіраўнік «Беларуськалія» Іван Галаваты запусціць працэдуру банкруцтва, каб пазбегнуць разлікаў па даўгах.

Такі расклад ужо быў верагодны ў канцы 2023-га, аднак тады ўсё ж было прынятае рашэнне паспрабаваць выратаваць сітуацыю.

Пасля 9 матчаў чэмпіянату Беларусі каманда мае ў сваім актыве -16 ачкоў і займае апошняе, 16-е месца ў табліцы.