Усе навіны

Шпілеўскі пра сыход Яблонскага з «Арыса»: «Я не магу проста яму гарантаваць вялікі аб'ём гульнявой практыкі пры яго статусе»

24 красавіка, 12:29

Беларускі галоўны трэнер «Арыса» Аляксей Шпілеўскі ў інтэрв'ю расійскаму журналісту Андрэю Бодраву падзяліўся падрабязнасцямі сыходу з каманды паўабаронцы зборнай Беларусі і падпісанта прарэжымнага ліста Яўгена Яблонскага.

Нагадаем, футбаліст выступаў за каманду са студзеня 2022 года па ліпень 2024-га. Раней паведамлялася, што растанне з клубам адбылося праз канфлікт з галоўным трэнерам. Зараз Яблонскі гуляе за «Астэрас» з грэцкай Суперлігі.

– Яблонскі не выканаў вашыя гульнявыя патрабаванні?

– Я не хачу, каб футбаліст гэта чуў, ці нешта потым казаў пра мяне, ці проста разумеў. Таму што, калі чалавек нешта чуе пра сябе, – гэта адбіваецца. Не хачу, каб задумвацца пачынаў. Ён зараз паспяхова выступае, дай бог яму здароўя - самае галоўнае. У прафесійным важна заставацца здаровым. [Жадаю], каб ён гэтак жа квітнеў. Спадзяюся, ён знайшоў гэтую каманду, дзе яму і трэнер давярае, партнёры па камандзе, дзе ён адчувае сябе камфортна – гэта вельмі важна.

Тут не бывае [такога, што футбаліст] дрэнны ці добры. Тут проста падыходзіць ці не падыходзіць, трэнер на мяне разлічвае ці не. Тут я нічога дрэннага не магу сказаць. Проста так склалася: мелі патрэбу, скажам, у іншым профілі футбаліста на гэтую пазіцыю.

Чалавек у зборнай гуляе, капітан зборнай быў – трэба таксама разумець. Я яму растлумачыў, что я не магу проста яму гарантаваць вялікі [аб'ём] гульнявой практыкі пры яго статуце. Таму параілі [Яблонскаму] прыняць такое рашэнне, – сказаў Шпілеўскі.