Усе навіны

Яўген Яблонскі: «У «Арысе» было такое, пра што хочацца забыцца. Калі не атрымаецца, потым раскажу»

12 ліпеня, 16:23

Паўабаронца Яўген Яблонскі развітаўся з «Арысам».

«Мая гісторыя з «Арысас» скончылася. Я вельмі ўдзячны Богу за гэты час. Тут у мяне з'явіліся сапраўдныя сябры, тут я даведаўся, што такое сапраўдная падтрымка ад каманды пры любых абставінах і тут з гэтым неверагодным калектывам мы дабіліся гістарычных поспехаў.

Горды, што быў часткай усяго гэтага!

Было і такое, пра што жадаецца маўчаць і забыцца. Калі не атрымаецца, потым раскажу. Пакуль хачу засяродзіцца толькі на добрым», – напісаў Яблонскі ў сваім Instagram.

Нагадаем, Яблонскі зʼяўляецца падпісантам рэжымнага ліста спартоўцаў.