Усе навіны

Зубовіч пасля 1+1 у фінале Кубка Беларусі: «Не варта нас з Савіцкім недаацэньваць»

25 траўня, 21:18
2

Нападаючы «Нёмана» Ягор Зубовіч падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Іслаччу» (2:0) у фінале Кубка Беларусі. Футбаліст адзначыўся голам і дзейснай перадачай на Паўла Савіцкага.

– Пашу я адчуваю інтуітыўна. дзе б ён ні знаходзіўся, я яго знайду. Нашу звязку і каманду не варта недаацэньваць.

– Момант з першым голам: як ты зразумеў, што трэба дайграваць эпізод?

– Нападаючы павінен шукаць моманты. Я быў перад брамай, прабіў, забіў, – сказаў Зубовіч у эфіры «Беларусь 5».