Усе навіны

Ганчарэнка пра сваю будучыню ва «Урале»: «Лёс трэнера залежыць ад аднаго галявога моманту, ад аднаго матчу»

25 траўня, 21:43

Беларускі галоўны трэнер «Урала» Віктар Ганчарэнка пасля завяршэння РПЛ падвёў вынікі сезона. Каманда заняла 14-е месца і згуляе ў пераходных матчах супраць «Акрона».

– Што скажаце па вашай будучыні?

– Лёс трэнера залежыць ад аднаго галявога моманту, ад аднаго матчу. Давайце паглядзім, што будзе 2 чэрвеня.

– Чаму вы назвалі гэты сезон адным з самых складаных у кар'еры?

– Дзве розныя працы – у вялікім клубе і маленькім. Часта спрацоўвае псіхалогія, з якой трэба змагацца. Нават па ходзе гульні мы можам то ўзляцець, то ўпасці. У гэтым і заключаецца складанасць. Унізе зараз нават складаней змагацца, таму што галава вельмі часта гуляе супраць каманды.

– «Урал» ішоў у лідарах у пачатку сезона. Што адбылося потым?

– Мы абгулялі ЦСКА, «Спартак» і «Краснадар» дома. Прайгралі ўсім камандам, з якімі трэба было браць ачкі. Было шмат матчаў, дзе мы мелі перавагу, але ўсё роўна не набіралі ачкі, – сказаў Ганчарэнка.