Усе навіны

«Намміністра спорту» Барауля: «Ёсць пытанні да кіраўніцтва «Слуцка» – не могуць правільна выканаць дакументы ў элементарным сэнсе»

26 красавіка, 13:44

Намеснік міністра спорту Лукашэнкі Аляксандр Барауля пракаментаваў фінансавае становішча «Слуцка».

«Сітуацыю са «Слуцкам» ведаю, і ў мяне ўзнікае здзіўленне. Сітуацыя настолькі трывіяльная... Выбачыце, але ёсць пытанні і да кіраўніцтва клуба, якое не можа нейкім чынам спланаваць сваю дзейнасць, правільна выканаць дакументы ў элементарным сэнсе. Бо ёсць і правілы, якія неабходна абавязкова выконваць. Уся сітуацыя ўзнікла менавіта з-за гэтага», – сказаў Барауля.