Усе навіны

Мартыновіч трапіў у сімвалічную зборную 21-га тура РПЛ

26 красавіка, 18:19

Беларускі абаронца «Рубіна» Аляксандр Мартыновіч трапіў у сімвалічную зборную 21-га тура чэмпіянату Расіі.

Нагадаем, што гол 36-гадовага гульца дапамог «Рубіну» на выездзе перамагчы «Зеніт» (2:0). Беларус правёў увесь матч з капітанскай павязкай.

Для Мартыновіча гэта трэцяе трапленне ў зборную тура ў бягучым сезоне. Усяго ў гэтым розыгрышы РПЛ на рахунку беларуса 15 матчаў у РПЛ і два галы.