Усе навіны

Дзмітрый Молаш: «Хочацца ўбачыць больш галоў. Відаць, пакуль такі ўзровень выканальніцкага майстэрства гульцоў «Тарпеда-БелАЗ»

27 красавіка, 21:58

Галоўны трэнер «Тарпеда-БелАЗ» Дзмітрый Молаш падзяліўся меркаваннем аб матчы са «Смаргонню» (2:0)

– Хацелася б больш убачыць момантаў у завяршальнай фазе, галоў. Відаць, наша выканальніцкае майстэрства пакуль на такім узроўні.

Прагрэс ёсць, хлопцы малайцы. Разумелі, што ў апошніх матчах сапернік набірае ачкі. Такі ў нас чэмпіянат, таму самым галоўным было падысці да гэтай гульні ў поўным узбраенні, што мы і зрабілі. Віншую ўсіх балельшчыкаў.

– Цікаўны эпізод быў у другім тайме, з пенальці. Спачатку да мяча падышоў Дзмітрый Лісаковіч, затым Кірыл Прамудраў. Але, як падалося ў трансляцыі, ён перадаў гэтае права Пабудзею.

– У нас ёсць людзі, якім мы даручаем на поле вызначаць, хто б'е. Рабяты разабраліся, абралі Вадзіма. Нічога страшнага, не забіў. Бывае такое, наша справа падтрымаць. Ён заб'е абавязкова наступным разам.

– У дадзеным выпадку вырашаў Кірыл Прымудраў?

– Менавіта так.

– Досыць шмат было замен. Здавалася, што трошкі гульня разладзілася пасля іх. Ці пры ліку 2:0 крышку ініцыятыву суперніку саступілі, у нейкай меры?

– Не, вядома не. Гэтым крыху я таксама незадаволены. Хацелася б, каб людзі, якія выходзяць на замену, і ўвогуле ўся каманда не здавольвалася вось гэтымі 2:0, а ішлі далей. Трэба прааналізаваць, паглядзець, чаму так выйшла, – сказаў Молаш.